Таджыкская дыяспара рыхтуе стотысячную акцыю пратэсту ў Маскве

Восенню ў Маскве можа прайсці масавая акцыя пратэсту працоўных мігрантаў з Таджыкістана. Пра гэта паведаміў старшыня грамадскага руху «Таджыкскія працоўныя мігранты» Карамат Шарыпаў.



tajiks_rally.jpg

Па словах Бакоева, у сярэдзіне кастрычніка пройдзе з'езд руху, дзе будзе прынята канчатковае рашэнне пра мітынг. Аднак ён не сумняваецца, што дэлегаты з'езда прагаласуюць за правядзенне акцыі. 
«Рашэнне па сутнасці прынята», — растлумачыў ён у тэлефоннай размове. 
Сярод патрабаванняў: вызваленне рабоў, паляпшэнне становішча рабочых на будоўлях і рынках. 
Пасля рашэння з'езду заяўка на ўзгадненне мітынгу будзе перададзена маскоўскім уладам. Бакоеў падкрэсліў, што, калі мэрыя зойме канструктыўную пазіцыю, яны плануюць вывесці не больш за сто тысяч чалавек. Пры гэтым ён дадаў, што на справе могуць выйсці ў разы больш. 
«Людзі стаміліся», — сказаў на заканчэнне ён.
tvrain.ru