Пяць чалавек затрыманыя ў цэнтры Масквы, каля Крамля, за спробу разгарнуць велізарны ўкраінскі сцяг
Пяць чалавек затрыманыя ў цэнтры Масквы пры спробе разгарнуць дзесяціметровае палотнішча сцяга Украіны на Вялікім Каменным мосце.
Паводле выдання АУС-Інфа, затрыманыя Кацярына Рыжова, Вольга Фалеева, Мікалай Глухін, Валерый Надзеждзін і Павел Кузняцоў. Усе яны дастаўлены ў АУС «Замаскварэчча». Сёння Украіна святкуе Дзень незалежнасці.