Інаўгурацыю Пятра Парашэнкі будуць трансляваць на шасці мовах

Інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі адбудзецца 7 чэрвеня і пачнецца ў 10.00. Прысягу кіраўніка дзяржавы Пётр Парашэнка будзе зачытваць на ўрачыстым пасяджэнні Вярхоўнай Рады. Прамую тэлетрансляцыю будуць весці «Першы нацыянальны”, “Рада” і іншыя каналы.



porosh1.jpg

Ужывую ўбачыць прэзідэнта можна будзе на Сафіёўскай плошчы ў Кіеве ў гэты ж дзень у 11.10. Там адбудзецца цырымонія прадстаўлення камандуючых відамі ўзброеных сіл і ўрачыстае ўзняцце сцяга, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Гэтае мерапрыемства можна будзе ўбачыць на «Першым нацыянальным».

Прэс-служба кіраўніка дзяржавы паведамляе, што тэлетрансляцыю таксама будуць весці праз спадарожнік на 6 мовах — украінскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай і рускай.

УНІАН