Мядзведзеў абвінаваціў G7 і Украіну ў хлусні і імгненна схлусіў сам
Прэм’ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў запэўнівае, што з Украіны масава хлынулі ўцекачы, а мясцовыя ўлады ў Растоўскай вобласці гэтую інфармацыю абверглі.
Мядзведзеў заявіў, што ўкраінскія ўлады хлусяць, абвяргаючы інфармацыю аб масавых ўцёках украінцаў у Расію. Паводле яго дадзеных, у Расію з Украіны штодня бягуць па некалькі тысяч чалавек, а каля чатырох тысяч ужо звярнуліся з просьбай аб атрыманні статусу бежанцаў.
«У любым выпадку, людзі вельмі напалоханыя, баяцца. Пры гэтым ўкраінскія ўлады не бачаць гуманітарных праблем, кажуць аб адсутнасці бежанцаў. Гэта хлусня», — сказаў Мядзведзеў.
Ён паведаміў, што штодня толькі ў Растоўскую вобласць з Украіны прыбываюць па 5 тысяч бежанцаў. «Розніца паміж тымі , хто заязджае і выязджае — каля 5 тысяч чалавек у дзень. Такога ніколі не было», — панаракаў ён.
У той жа час , ён назваў цынізмам развагі краін G7 аб ўмеранасці дзеянняў Кіева на ўсходзе Украіны. «Так званая «сямёрка» яшчэ і разважае аб ўмераных дзеяннях ўкраінскай арміі. Мы цяпер не пра гэта сабраліся казаць, хоць цынізму тут няма мяжы», — цытуе расійскага прэм’ера ІТАР-ТАСС.
У той жа час, ва ўрадзе Растоўскай вобласці «Ленте.Ру» не пацвердзілі інфармацыю аб тым, што за суткі на тэрыторыю рэгіёну прыбываюць тысячы ўкраінскіх бежанцаў. «За суткі мяжу вобласці перасеклі 8,3 тысячы украінцаў, аднак гэта не азначае, што ўсе яны з’яўляюцца бежанцамі. Людзі, якія прыехалі з Украіны, маглі адправіцца да сваякоў, на адпачынак або па справах у іншыя рэгіёны Расіі», — сказаў прэс- сакратар намесніка губернатара вобласці.
У апараце Растоўскай вобласці таксама дадалі, што па стане на 5 чэрвеня ў аддзяленне ОУФМС па Растоўскай вобласці украінцамі пададзена толькі сем хадайніцтваў аб атрыманні статусу бежанца і пяць аб прадастаўленні часовага прытулку.
Пры гэтым у аздараўленчым комплексе «Дмітрыадаўскі» памежнага з Украінай Няклінаўскага раёна, у якім быў арганізаваны пункт «прыёму бежанцаў», знаходзіцца 275 грамадзян Украіны, піша «Украінская праўда».