Названа прычына пажару ў Польшчы, падчас якога загінулі дзяўчаты-падлеткі
Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар у квест-руме пачаўся з-за ўцечкі газу з балонаў. 28-гадоваму ўладальніку квест-рума пагражае восем гадоў пазбаўлення волі.
6 студзеня ў Польшчы прад'явілі абвінавачанне 28-гадоваму ўладальніку квэст-рума ў Кашаліне, дзе 4 студзеня падчас пажару загінулі пяць дзяўчынак-падлеткаў. Пра гэта паведамляе gordonua.com са спасылкай на агенцтва PAP.
У пракуратуры заявілі, што Мілаш С. "наўмысна стварыў пажарную небяспеку", якая прывяла да гібелі людзей. Яму пагражае восем гадоў пазбаўлення волі.
Мужчына адмаўляе сваю віну, аднак пакуль не ў стане даваць тлумачэнні, паведамілі ягоныя адвакаты.
Пажар у квэст-пакоі ў Кашаліне адбыўся 4 студзеня. Пецярым загінулым дзяўчынкам было па 15 гадоў, яны святкавалі дзень нараджэння. 25-гадовага мужчыну з апёкамі шпіталізавалі.