Сёння выйшаў новы нумар часопіса Charlie Hebdo

Выданне з'явілася ў продажы ў Францыі 14 студзеня. Наклад — 3 мільёны асобнікаў.



1dfc69b6_02c8_4a3d_81ac_9d239ea77bfd_w640_r1_s.jpg

У сераду, 14 студзеня, выйшаў новы нумар сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, першы пасля тэракту ў рэдакцыі (тады загінулі 12 чалавек, у тым ліку 8 супрацоўнікаў часопіса). На яго вокладцы — карыкатура на прарока Мухамеда. Ён плача і трымае ў руках шыльдачку з надпісам "Я — Шарлі". Зверху малюнка напісана "Усё даравана", інфармуе ВВС.

Супрацоўнікі Charlie Hebdo кажуць, што не баяцца з-за з'яўлення на вокладцы новага нумару карыкатуры на прарока Мухамеда. Дарэчы, у ім апублікаваныя працы ўсіх загінулых журналістаў і карыкатурыстаў.

Часопіс выйшаў вялізным накладам — 3 мільёны асобнікаў. Раней яго звычайны наклад складаў каля 60 тысяч.


euroradio.by