Па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года ў Вільнюсе абвешчаны двухмесячны перапынак

Віленскі акруговы суд у справе аб падзеях 13 студзеня абвясціў амаль двухмесячны перапынак — наступнае паседжанне прызначана на 9 студзеня. У наступным годзе будзе пачата апытанне пацярпелых асоб.

© DELFI (M. Ažušilio nuotr.)

© DELFI (M. Ažušilio nuotr.)


Суддзя Айнора Мацявічэне заклікала адвакатаў да ўдзелу ў пасяджэннях, бо яны абяцаюць быць шматлюднымі: пацярпелымі па справе прызнаныя амаль 500 чалавек, паведамляе ru.delfi.
Аднаму абвінавачанаму ў гэтай справе выдзелена па два абаронцы для таго, каб у выпадку няяўкі аднаго з іх абараняць падсуднага мог іншы.
У судовым пасяджэнні ў сераду былі зачытаныя паказанні дзеяча прамаскоўскай кампартыі Літвы (КПЛ / КПСС) Юозаса Ярмалавічуса, які быў асуджаны і адбываў пакаранне разам з ужо памерлым лідарам партыі Міколасам Буракявічусам. 
Генпракуратура паведаміла, што не мае дадзеных пра месцазнаходжанне 76-гадовага Ю.Ярмалавічуса, які пасля адбыцця пакарання ў студзені 2002 годзе быў вызвалены і неўзабаве з'ехаў у Расію.
У першым апублікаваным у судзе дакуменце гаворыцца, што пасля трагічных і крывавых падзеяў 13 студзеня 1991 года ён заявіў, што не прызнае законы Літвы.
Па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года пад судом за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці знаходзяцца больш за 60 чалавек, большасць з якіх судзяць завочна, бо яны хаваюцца ў Расіі і Беларусі. Непасрэдна ўдзельнікамі працэсу з'яўляюцца толькі двое з абвінавачаных.