Па звестках НАТА, Расія панесла буйныя страты ў Данбасе

Намеснік генеральнага сакратара НАТА Аляксандр Вершбоў заявіў, што расійскаму ўраду становіцца ўсё цяжэй хаваць ад насельніцтва гібель вялікай колькасці расійскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны.



753.jpg

На яго думку, расійскае ўдзел у вайне становіцца ўсё меней папулярным сярод расейскага насельніцтва.

«Расійскім уладам становіцца ўсё цяжэй і цяжэй хаваць той факт, што расійскія салдаты ваююць — і гінуць — у вялікай колькасці на ўсходзе Украіны», — заявіў Вершбоу на міжпарламенцкай канферэнцыі па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі ў Рызе.

Раней Масква ў чарговы раз адхіліла заявы Вашынгтона аб тым, што расейскія ўлады накіроўваюць ва Украіну «тысячы і тысячы» ваенных, якія змагаюцца на баку сепаратыстаў. У расійскім МЗС заявілі, што дадзеныя пра тысячы расійскіх салдат «узятыя з паветра». Масква заўсёды настойвала на тым, што на баку сепаратыстаў змагаюцца расійскія добраахвотнікі, а не вайскоўцы.

Расейская «Новая газета» апублікавала інтэрв'ю з параненым расійскім танкістам, які распавёў, што быў кантрактнікам ў войску і быў накіраваны ваяваць у Данбасе. Паводле яго слоў, ён прайшоў спецыяльную баявую падрыхтоўку да адпраўкі ва Украіну.

У аўторак камандуючы сіламі НАТА ў Еўропе амерыканскі генерал Бэн Ходжэс заявіў, што па інфармацыі ЗША, каля 12 тысяч расійскіх вайскоўцаў аказваюць падтрымку прарасійскім сепаратыстам у Данбасе.

У чацвер прадстаўнік расійскага МЗС Аляксандр Лукашэвіч адхіліў гэтыя заявы, назваўшы іх беспадстаўнымі.

Тым часам, расійскае міністэрства абароны пачало ваенныя вучэнні з удзелам амаль 2 тысяч вайскоўцаў на поўдні Расіі, у Абхазіі, Паўднёвай Асеціі і Крыме.

Напярэдадні Вярхоўная Рада Украіны прыняла новы закон, які прадугледжвае павелічэнне колькасці ўзброеных сілаў краіны да 250 тысяч чалавек. Цяпер ва ўкраінскай арміі служаць 184 000 чалавек.

У чацвер Кіеў заявіў, што яго сілы прыступілі да другога этапу адводу цяжкіх узбраенняў у адпаведнасці з мінскімі дамовамі.

Сепаратысты таксама заяўляюць, што правялі адвод цяжкіх узбраенняў ад лініі агню.

Назіральнікі АБСЕ пакуль не могуць пацвердзіць, што адвод ўзбраеньняў з абодвух бакоў прайшоў цалкам.

У цэлым у зоне канфлікту захоўваецца няўстойлівае перамір'е, якое часам перарываецца артылерыйскімі абстрэламі.

Па дадзеных ААН, за час канфлікту на ўсходзе Украіны там загінулі амаль 6 тысяч чалавек.

BBC