Пад Грунвальдам пачынаюцца маштабныя раскопкі

Навукоўцы хочуць знайсці месца, дзе знаходзіўся лагер крыжакоў.



99d15a1d_732a_46d7_90bc_b264b1247ef6_file.jpg

Больш за 60 гісторыкаў будуць шукаць сляды вялікай бітвы паміж войскамі Польшчы, ВКЛ і Тэўтонскага ордэну. На грунвальдскім полі пачынаюцца міжнародныя археалагічныя даследаванні. У гэтым годзе навукоўцы будуць шукаць дакладнае месцазнаходжанне лагеру крыжакоў. У раскопках прымуць удзел археолагі з Польшчы, Даніі, Нарвегіі і Велікабрытаніі.

Поле Грунвальдскай бітвы 1410 году было даследавана ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Аднак тады навукоўцы не мелі прыбораў, якія б дазволілі сабраць дакладную інфармацыю пра ход баталіі. У гэтым годзе археолагі ўпершыню будуць выкарыстоўваць металадэтэктары і геарадар. У мінулым годзе, дзякуючы новым інструментам, археолагам удалося знайсьці некалькі цікавых артэфактаў. Сярод іх баявы тапор, фрагмэнты латаў і падковы. Археалагічныя раскопкі пад Грунвальдам працягнуцца да 23 жніўня.

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё