Палякі маюць пачуццё небяспекі ў сувязі з Украінай
Гэта вынікі апошніх апытаньняў грамадзкай думкі.
Паводле дадзеных апытання Цэнтра даследаванняў грамадскай думкі (CBOS), 57% палякаў перакананыя, што тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расіі не абмяжуюцца Украінай. Масква будзе правакаваць канфлікты ў іншых краінах, дзе жыве расейская меншасць.
Дзве траціны рэспандэнтаў (67%) лічыць, што сітуацыя ва Украіне з'яўляецца пагрозай і для Польшчы. Пераважная большасць палякаў (83%) занепакоеная ўздзеяннем падзей ва Ўкраіне на польскую эканоміку. У першую чаргу яны бачаць пагрозу для энергетычнай бяспекі. 42% палякаў баяцца ўварвання замежных войскаў на тэрыторыю краіны. Кожны пяты рэспандэнт (22%) кажа, што вельмі ўважліва сочыць за інфармацыяй з-за ўсходняй мяжы. Толькі 17% апытаных не цікавяцца сітуацыяй ва Украіне.
Мала хто з палякаў (4%) верыць, што Украіна верне ўсе страчаныя тэрыторыі. Кожны пяты (20%) лічыць, што Крым застанецца ў руках расейцаў, а Ўкраіна захавае незалежнасць. Падобная колькасць рэспандэнтаў (18%) заяўляе, што Ўкраіна страціць незалежнасць і будзе падпарадкаваная Маскве.