Паліцыя Кёльна зарэгістравала новыя скаргі

Колькасць злачынстваў, учыненых у навагоднюю ноч у нямецкім Кёльне, дасягнула 516, з іх 40 працэнтаў звязаныя з сексуальнымі дамаганні, заявілі ў нядзелю ў паліцыі горада.



d1c8f823_ef40_4eaa_a6e0_cce55777fc09_w640_r1_s.jpg

Напярэдадні ўлады горада казалі пра 379 выпадкаў злачынных дзеянняў у адносінах да жанчын з боку груп маладых мужчын. Аднак за апошнія суткі былі выяўлены новыя выпадкі супрацьпраўных дзеянняў, паведамляе Руская рэдакцыя "Радыё Свабода".

"Усе напады, несумненна, былі спланаваныя", — заявіў міністр юстыцыі Германіі Хейка Маас у інтэрв'ю выданню Bild.

Разам з тым нямецкія СМІ распавялі аб свежых выпадках сексуальных дамаганняў з боку мігрантаў у Лейпцыгу і Гамбургу, а таксама аб нападзе сірыйскага і афганскага бежанцаў на 49-гадовага французскага бізнесмена габрэйскага паходжання на станцыі паромнай пераправы ў Путгардэне (Шлезвіг-Гальштэйн), паведамляе www.dw.com

У той жа час у нядзелю, 10 студзеня, у Кёльне адбыліся як мінімум два напады на выхадцаў з Азіі. Паводле інфармацыі паліцыі, група з дваццаці чалавек атакавала шасцярых пакістанцаў. У выніку сутыкнення два замежніка з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Пазней, паведамляе агенцтва dpa, пяць чалавек напалі на 39-гадовага грамадзяніна Сірыі, які атрымаў лёгкія раненні. Пакуль не вядома, ці існуе сувязь паміж двума гэтымі нападамі. Паводле інфармацыі Кёльнскай газеты Express, група рокераў, футбольных хуліганаў і ахоўнікаў дамовілася ў сацыяльнай сетцы Facebook зладзіць у цэнтры Кёльна "паляванне на людзей". Ці былі гэтыя злачынствы сапраўды здзейсненыя на глебе ксенафобіі, высвятляе следства, заявіў прадстаўнік паліцыі ў ноч на панядзелак, 11 студзеня.