Пасольства Беларусі ў Літве закідалі бульбай

У нядзелю ўвечары на тэрыторыю пасольства Беларусі ў Літве невядомыя накідалі бульбы.

posolstvo_v_litve_1000x666.jpg


Інцыдэнт адбыўся ў перыяд паміж 19: 00 і 19: 30, гаворыцца ў паліцэйскай зводцы. Паліцыя высвятляе абставіны здарэння, перадае REFORM.by.

Колькі бульбы і ў якім выглядзе трапіла на тэрыторыю, не паведамляецца.

На сайце пасольства Беларусі ў Літве, а таксама ў яе акаўнтах у сацыяльных сетках якая-небудзь інфармацыя пра інцыдэнт адсутнічае.