Патрыярх Кірыл абвінаваціў «крэатыўны клас» у пагардзе да народу
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас пропаведзі пасля нядзельнага набажэнства 22 снежня выступіў з крытыкай «крэатыўнага класа». Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Па словах Кірыла, у расійскім грамадстве ёсць група людзей, «якая грэбліва ставіцца да народа, лічачы яго няздольным да творчай дзейнасці». Патрыярх адзначыў, што гэтыя людзі
«выкарыстоўваючы замежнае слова, яны самі сябе называюць "крэатыўным класам"».
У сацыяльнай эканоміцы пад крэатыўным класам маецца на ўвазе сацыяльная група насельніцтва, уключаная ў постіндустрыяльны сектар эканомікі. У большасці развітых краін крэатыўны клас
з'яўляецца найбольш уплывовай і масавай групай насельніцтва.
У Расіі тэрмін «крэатыўны клас» стаў шырока выкарыстоўвацца пасля масавых пратэстаў супраць парушэнняў на выбарах у канцы 2011 - пачатку 2012 года.
lenta.ru