Паўтысячы ўкраінскіх вайскоўцаў учынілі самагубства па вяртанні з АТА
Такую статыстыку агучыў міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў у сваім артыкуле «Стратэгія гібрыднага міру» на сайце «Украінская праўда».

pravda.com.ua
Згодна Авакаву, ва Украіне статус удзельніка баявых дзеянняў маюць 280 тысяч украінцаў, што складае каля 0.7% насельніцтва краіны, уключна з дзецьмі і людзьмі пенсійнага ўзросту. На ягоную думку, у такіх умовах Украіне варта рыхтаваць "Стратэгію гібрыднага міру".
Раней у Міністэрстве абароны Украіны паведамлялі таксама, што за 2016 год небаявыя страты сярод украінскіх вайскоўцаў перавышалі страты на фронце. Гэта і няшчасныя выпадкі, і хваробы, і неакуратнае карыстанне зброяй, але найбольшую катэгорыю складаюць акурат выпадку суіцыду. Як вынік — сумная статыстыка, згодна якой у мінулым годзе ў баях загінула 211 вайскоўцаў, не ў баях — 256.
Паводле tsn.ua