Паўночная Карэя адмовілася ўдзельнічаць у сёлетніх Алімпійскіх гульнях
КНДР не будзе ўдзельнічаць у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа. Такое рашэнне ўлады краіны патлумачылі пандэміяй COVID-19, паведаміла агентства «Yonhap».
![7e19a4b1_9e3e_41f3_953f_91fc99b0d8bd_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.webp 7e19a4b1_9e3e_41f3_953f_91fc99b0d8bd_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/7e19a4b1_9e3e_41f3_953f_91fc99b0d8bd_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«КНДР вырашыла не ўдзельнічаць у 32-х Алімпійскіх гульнях,
каб абараніць спартсменаў ад глабальнага крызісу ў галіне здароўя, звязанага з
каронавірусам», — гаворыцца ў заяве Міністэрства спорту КНДР. Рашэнне прынялі
яшчэ 25 сакавіка.
Алімпійскія гульні ў Токіа летась перанеслі на год праз
пандэмію, яны пройдуць з 23 ліпеня да 8 жніўня.
На гульні ў Японію не пусцяць заўзятараў з іншых краін.
Паводле «Свабоды».