Паўночная Карэя запусціла ракету з падлодкі

Паўночная Карэя правяла ў суботу выпрабаванні балістычнай ракеты, запушчанай з падводнай лодкі ў Японскім моры, паведаміла міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.


Запуск адбыўся побач з портам Сінпхо ў Паўночнай Карэі.
Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі заявіла, што ваенныя сочаць за дзеяннямі КНДР.
У Паўднёвай Карэі не ўпэўненыя, ці прайшоў запуск паспяхова, як далёка паляцела ракета і ці прызямлілася яна.
Паўночная Карэя спрабуе развіць тэхналогіі па вытворчасці балістычных ракет для падводных лодак. Калі гэтыя спробы будуць паспяховымі, то ядзерная пагроза, якую ўяўляе краіна, сур'ёзна вырасце. КНДР правяла шэраг выпрабаванняў падобных ракет, аднак эксперты сумняваюцца ў тым, што яны прайшлі паспяхова.
У панядзелак Сеул ўжо папярэджваў, што Паўночная Карэя рыхтуецца да новых ядзерных выпрабаванняў. У студзені КНДР заявіла аб паспяховым выпрабаванні вадароднай бомбы. Гэта паслужыла падставай для ўвядзення новых санкцый супраць краіны.
У сярэдзіне красавіка Паўночная Карэя правяла запуск балістычнай ракеты, які завяршыўся правалам.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі