Пётр Парашэнка прызямліўся ў Кіеве. Яго не затрымалі, у аэрапорце ён выступіў перад прыхільнікамі

Тэма дня сёння ва ўкраінскіх і не толькі медыя.

_122739059_eab999a2_0562_4e97_9a1f_c258989f9673.jpg.webp

Былы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, як і абяцаў, вярнуўся на радзіму. Раніцай ён вылецеў з Варшавы, скарыстаўшыся паслугамі лаукостэра Wizz Air, і ўжо прызямліўся ў кіеўскім аэрапорце «Жуляны».

Асцярогі наконт магчымага затрымання Парашэнкі, які праходзіць па спаве аб дзяржаўнай здрадзе, не спраўдзіліся. Чвэрць гадзіны на пункце пропуску палітыку не аддавалі пашпарт, аднак пазней усё ж упусцілі ў краіну.

Пятра Парашэнку ў Кіеве сустракалі шматлікія прыхільнікі, перад якімі экс-прэзідэнт адразу выступіў на імправізаваным мітынгу. Пасля гэтага былы кіраўнік Украіны паехаў у суд, дзе будзе вырашацца пытанне наконт меры стрымання ў адносінах да яго ў межах заведзенай справы.