Польскага дэпутата аштрафавалі на 600 еўра за занадта доўгі выступ у Сейме
Польскага дэпутата ад апазіцыі Міхала Шчэрбу пакаралі за перавышэнне ліміту часу ў ходзе выступу ў Сейме.
![uid_e8ad3cfa7417c92717bc7b794adce6001450274977985_width_633_play_0_pos_0_gs_0_height_355.jpg uid_e8ad3cfa7417c92717bc7b794adce6001450274977985_width_633_play_0_pos_0_gs_0_height_355.jpg](/img/v1/news/full/uid_e8ad3cfa7417c92717bc7b794adce6001450274977985_width_633_play_0_pos_0_gs_0_height_355.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міхал Шчэрба. Фота PAP
Дэпутат «Грамадзянскай платформы» атрымаў вымову ад спікера Марэка Кухцінскага пад час бурных дэбатаў 2 снежня, калі кіруючая партыя «Права і справядлівасць» абрала 5 новых суддзяў Канстытуцыйнага суда.
За перавышэнне ліміту часу выступу Шчэрба павінен заплаціць 2,5 тыс. злотых (600 еўра). Як адзначаецца, гэта быў адзіны выпадак, калі спікер ўжываў фінансавыя санкцыі да дэпутатаў. І менавіта гэты факт абурыў Шчэрбу.
«ПіС фінансавымі санкцыямі затыкае рот апазіцыі. 2,5 тыс. злотых каштавала маё няскончанае хвіліннае пытанне аб незаконным прызначэнні суддзяў», — напісаў Шчэрба ў сваім Твітары.
Ён паабяцаў абскардзіць рашэнне спікера ў прэзідыуме Сейма, аднак перакананы, што той не зменіць сваё рашэнне, таму што большасць у ім складаюць дэпутаты ад ПіС.
«Гэта беларускія стандарты. Мы не можам дазволіць такога стаўлення да апазіцыі», — заявіў Шчэрба.