Польскі дэпутат апрануў кашульку з Балаховічам
Польскі дэпутат Станіслаў Пента апрануў кашульку з выявай Станіслава Булак-Балаховіча.
Журналістка TVN24 спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў дэпутата, ад якога ён адмовіўся спаслаўшыся на тое, што неадпаведна апрануты.
Цікава, што менавіта кашулька з выявай Булак-Балаховіча і стала тэмай тэлесюжэта, у якім паміж вядучымі адбыўся наступны дыялог:
— Гэта жаўнер, і падпісана 1920. Для жартаўліўцаў адразу скажам, што гэта не расійскі жаўнер, гэта не чырвонаармеец.
— Але таксама не падобны да нашага.
— Наш. Гэта наш жаўнер. Адразу адкінем усе плёткі.
— А чаму ён у казацкай уніформе?
— Так гэта трохі выглядае з пэўнай адлегласці. Гэта наш жаўнер.
Станіслаў Булак-Балаховіч — беларускі, польскі і расійскі вайсковы дзеяч. Афіцэр царскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атрада БНР, камандзір добраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў 1920 г.