Польшча. Найніжэйшы ўзровень беспрацоўя за апошнія 25 гадоў

Без працы ў сакавіку было 10% палякаў, паведамляе статыстычны камітэт Польшчы,.

pixabay.com

pixabay.com


Паводле новага рапарту Галоўнага статыстычнага камітэту Польшчы, без працы ў сакавіку было 10% палякаў.
Такога добрага выніку ў сакавіку не было апошнія 25 гадоў. Гэтыя звесткі адпавядаюць ранейшым прагнозам міністэрства працы.
У лютым і ў студзені беспрацоўе ў Польшчы складала 10,3%. У сваю чаргу ў гэты ж самы перыяд у 2015 годзе колькасць беспрацоўных складала 11,5%.
У наступных месяцах сітуацыя на рынку працы павінна паляпшацца, паколькі пачынаюцца сезонныя працы. Найбольш гэта адчуе будаўнічы сектар. Найбольшая колькасць прапановаў паяўляецца менавіта ў будаўніцтве і прамысловасці.
www.radyjo.net