Польшча не выдасць былога міліцыянта Беларусі
Гэтак вырашыў апеляцыйны суд у Варшаве. Справа вяртаецца на разгляд у першую інстанцыю.
Вышэйшы суд у Варшаве commons.wikimedia.org/By Darwinek - Praca własna/ CC BY-SA 3.0
Польскае радыё са спасылкай на Gazeta Wyborcza распавядае, што 38-гадовы Дзмітры Коўш змагаўся ў Беларусі з эканамічнай злачыннасцю. З падробленымі грашыма затрымаў жонку афіцэра КДБ. Спецслужбы спрабавалі абвінаваціць яго ў карупцыі, а калі гэта не ўдалося, прымусілі звольніцца з працы. Коўш збег у Пецярбург, а затым у Польшчу, і тут папрасіў прытулак.
У 2015 годзе Упраўленне па справах іншаземцаў Польшчы прызначыла Коўшу гэтак званую дадатковую абарону. Гэты від аховы прызнаецца іншаземцам, якім на радзіме пагражае небяспека.
Беларусь унесла Коўша ў базу Інтэрпала і запатрабавала экстрадыцыі.
У сакавіку Варшаўскі суд арыштаваў Коўша. У чацвер апеляцыйны суд у Варшаве замяніў арышт на маёмасную паруку ў памеры 30 тысяч злотых і паліцэйскі дагляд. Таксама скіраваў справу ў першую інстанцыю на паўторны разгляд. Паводле апеляцыйнага суду, суд першай інстанцыі не прыклаў дастатковых намаганняў і не праверыў матываў, па якіх Коўш ня можа быць выдадзены Беларусі.