Прадказальніца: Калі здарыцца чарговая рэвалюцыя, то Кыргызстана ўжо не будзе

Сітуацыя на кыргызска-таджыкскай мяжы практычна нікога не пакінула абыякавым. Сваімі прагнозамі на гэты конт падзялілася і папулярная мясцовая прадказальніца Святлана Тайганбаева.

glass_2474568_1280.jpg


«Народ у нас не хоча выпраўляцца. Але пакуль не позна, трэба пачаць змяняцца. Сённяшняя ўлада ў нейкай ступені пачынае паўтараць памылкі ранейшых», — заявіла яна мясцовай прэсе. Таксама Святлана выдала прагноз на будучыню: «Калі здарыцца чарговая рэвалюцыя, то Кыргызстана ўжо не будзе. Чацвёртай рэвалюцыі мы ўжо не перажывем. Кітай, Казахстан, Узбекістан і Таджыкістан узмоцняць ціск на межах і свае тэрытарыяльныя прэтэнзіі».
Па словах работніцы эзатэрычнага фронту, часу на выратаванне краіны няшмат. Калі вядучыя палітыкі не дасягнць кансенсусу падчас святога месяца Рамадан, «негатыўныя наступствы» надыдуць няўхільна.
У прынцыпе, да папярэджанняў Тайганбаевай можна ставіцца з іроніяй, аднак нельга забываць, што ЗША пачынаюць вывад войскаў з суседняга Афганістану, дзе да ўлады вяртаюцца радыкалы-талібы. Таму сапраўды паўстаюць высокія рызыкі для дзяржаўнасці Кыргызстана.
Паводле кыргызскай прэсы