Пракуратура Нідэрландаў запатрабавала пажыццёвага для фігурантаў справы аб крушэнні MH17 над Данбасам

Бок абвінавачвання патрабуе прысудзіць чацвярых фігурантаў справы аб крушэнні самалёта «Малайзійскіх авіяліній» — Ігара Гіркіна, Сяргея Дубінскага, Алега Пулатава і Леаніда Харчанку — да пажыццёвага зняволення.

323903_1.jpeg


Пра гэта абвясціў прадстаўнік пракуратуры Нідэрландаў падчас абвяшчэння абвінаваўчага заключэння па справе MH17, што быў збіты над Данбасам у ліпені 2014 года, піша «Наша Ніва».

Чытанне дакумента доўжылася тры дні.«Дзеянні абвінавачаных не толькі пазбавілі жыцця 298 чалавек, яны пакінулі глыбокія шнары ў душах — сваякоў загінулых і жыхароў населеных пунктаў, паблізу якіх адбылося крушэнне МН17. Ніякае пакаранне для абвінавачаных не будзе справядлівым», — сказаў пракурор.

Самалёт Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс МН17 Амстэрдам (Нідэрланды) — Куала-Лумпур (Малайзія), быў збіты ў небе над Данецкай вобласцю 17 ліпеня 2014 года. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Дзве траціны пасажыраў — падданыя Нідэрландаў. Расследаванне прычын катастрофы вяла Міжнародная следчая група (ССГ), у якую ўвайшлі прадстаўнікі праваахоўных органаў Украіны, Нідэрландаў, Бельгіі, Аўстраліі і Малайзіі.

9 сакавіка ў Нідэрландах у судовым комплексе Схіпхол блізу Амстэрдама пачаўся судовы працэс над чатырма абвінавачанымі ў трагедыі рэйса МН17 «Малайзійскай авіякампаніі». У справе чацвёра абвінавачаных, трое з іх расіяне: былы «міністр абароны» самаабвешчанай «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў), генерал-маёр Сяргей Дубінскі (па мянушцы Хмурны), палкоўнік Алег Пулатаў (Гюрза) і грамадзянін Украіны Леанід Харчанка (Крот).