Пратэсты ў Ганконгу працягваюцца: сотні тысяч чалавек на вуліцах

У Ганконгу ў нядзелю праходзіць маштабная акцыя пратэсту. Арганізатары чакаюць, што ў ёй прыме ўдзел каля 300 тысяч чалавек, перадае Белсат са спасылкай на Бі-бі-сі.

_107395107_hi054671792.jpg

Дэманстранты пачалі збірацца ў парку Вікторыя ў 15:00 па мясцовым часе, нягледзячы на ​​дажджлівае надвор’е. Арганізатары планавалі правесці марш па вуліцах Ганконгу, аднак паліцыя не дала на яго згоды і дазволіла пратэстоўцам заставацца ў парку да вечару.
Арганізатары з Грамадзянскага фронту за правы чалавека паабяцалі, што нядзельная акцыя будзе мірнай, а за любыя інцыдэнты адказнасць будзе несці паліцыя.
Дэманстрацыі ў Ганконгу пачаліся ў чэрвені пасля ўнясення закону аб спрошчанай працэдуры экстрадыцыі падазраваных у іншыя краіны, уключаючы мацерыковы Кітай.
У 1997 годзе былая брытанская калонія Ганконг была перададзена пад кіраванне Пекіну пры ўмове, што камуністычны ўрад КНР не будзе змяняць змяняць палітычны і эканамічны лад на востраве і падтрымліваць прынцып «адна краіна – дзве сістэмы».
Спрошчаная працэдура высылкі падазраваных у Кітай пагражае пераследам іншадумцаў у Ганконгу, лічаць пратэстоўцы. Пад іхным ціскам улады на няпэўны час знялі законапраект з разгляду, але апазіцыя лічыць, што гэтага недастаткова і патрабуе адклікаць яго канчаткова.