Пратэсты ў Бразіліі вымусілі ўлады пачаць рэформы

Прэзідэнт краіны прапанавала лідарам мірных акцый пратэсту сустрэцца і абмеркаваць праблемы, падкрэсліўшы пры гэтым, што не пацерпіць гвалту.



rio_6th_day_protest_016.jpg

Фота guardian.co.uk

Прэзідэнт Бразіліі Дылма Русэф у звароце да нацыі абвясціла пра шэраг рэформаў, якія павінны пакласці канец масавым пратэстам, што ахапілі краіну на мінулым тыдні.

У загадзя запісаным тэлевізійным звароце Русэф паабяцала палепшыць сферу грамадскага транспарту, аховы здароўя і адукацыі. У прыватнасці, яна заявіла аб падтрымцы плана інвеставання прыбыткаў ад нафтаздабычы ў адукацыйную сферу.

Яна таксама выступіла ў падтрымку правядзення ў 2014 годзе ў Бразіліі Чэмпіянату свету па футболе, заявіўшы, што падрыхтоўка да яго фінансуецца не за кошт дзяржаўных сродкаў.

Дылма Русэф адзначыла, што ўлады абавязаныя прыслухоўвацца да народа.

Яна прапанавала лідарам мірных акцый пратэсту сустрэцца і абмеркаваць праблемы, падкрэсліўшы пры гэтым, што не пацерпіць гвалту.

Раней яна склікала экстранае пасяджэнне кабінета міністраў для абмеркавання сітуацыі.

Пратэсты не спыняюцца ў буйных гарадах Бразіліі ўжо другі тыдзень.

Дэманстрантаў не супакоіла абяцанне ўладаў вярнуць ранейшыя кошты на праезд на транспарце, павышэнне якіх 2 чэрвеня і стала нагодай для пачатку акцый пратэсту.

Паводле Бі-Бі-Сі