Прэм’ер Вялікабрытаніі паабяцаў прымусова вучыць мусульманак англійскай мове

Прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран заклікаў да больш актыўных дзеянняў па барацьбе з дыскрымінацыяй і ізаляцыяй прыезджых мусульманскіх жанчын.  



britanka.jpg

Фота з сайта krynica.info

«Пасіўная талерантнасць» занадта часта падтрымлівае ізаляцыю жанчын, забыўшыся на тое, што гэта — Брытанія. У гэтай краіне жанчыны і дзяўчаты могуць свабодна выбіраць, як ім жыць», — піша прэм’ер у адной з вядучых брытанскіх газетаў «Таймс».

Дэвід Кэмеран паабяцаў вылучыць каля 29 мільёнаў долараў на навучанне мігрантаў англійскай мове, адначасова ўвёўшы санкцыйныя меры супраць тых, хто не спрабуе асвоіць мову. Прэм’ер лічыць гэтыя меры неабходнымі на тле таго, што каля 22% прыезджых жанчын-мусульманак не гаворыць па-англійску.

Кэмеран таксама заявіў, што не будзе ўхіляцца ад «суровых ісцінаў», неабходных для таго, каб супрацьстаяць меншасці мусульманскіх мужчынаў з «адсталымі поглядамі».

«Нам патрэбная не проста моцная эканоміка, каб квітнець; нам трэба пабудаваць моцную супольнасць», — сцвярджае прэм’ер.

krynica.info