Прэзідэнт ЗША паабяцаў Тайваню абарону ад Кітая ў выпадку ўварвання

Джо Байдэн падкрэсліў , што «ў ЗША ёсць абавязак гэта зрабіць». У Кітаі параілі Беламу дому «не дасылаць няслушныя сігналы сілам незалежнасці Тайваня», каб не нанесці шкоды кітайска-амерыканскім сувязям, паведамляе www.dw.com.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас выступу ў Балтымары

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас выступу ў Балтымары

Злучаныя Штаты будуць абараняць Тайвань, калі на востраў будзе здзейснены напад з боку Кітая. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у чацвер, 21 кастрычніка, на сустрэчы з выбаршчыкамі, арганізаванай медыякампаніяй CNN у Балтымары. «У ЗША ёсць абавязак гэта зрабіць», — заявіў кіраўнік Белага дома, калі адказваў на пытанне аб абароне Тайваня.

Заява Байдэна супярэчыць даўняй палітыцы ЗША, вядомай як «стратэгічная двухсэнсоўнасць», калі Вашынгтон дапамагае выбудоўваць абарону Тайваня, але не абяцае відавочным чынам прыйсці на дапамогу востраву. Гэтая палітыка накіраваная на стрымліванне кітайскага ўварвання, а таксама на ўтрыманне Тайваня ад афіцыйнага абвяшчэння незалежнасці, што Пекін лічыць чырвонай лініяй.

«Я не хачу халоднай вайны з Кітаем. Я проста хачу, каб Кітай зразумеў, што мы не збіраемся адступаць, што мы не збіраемся мяняць свае погляды», — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Кітай заклікаў не пасылаць «няслушныя сігналы»

Каментуючы словы Байдэна, Пекін настойліва заклікаў ЗША «не дасылаць няслушныя сігналы сілам незалежнасці Тайваня, каб не нанесці сур'ёзнай шкоды кітайска-амерыканскім сувязям, міру і стабільнасці ў тайваньскім праліве». З адпаведнай заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.

Напружанасць паміж Тайванем і Кітаем сёння дасягнула максімуму за больш чым 40 гадоў. Пра гэта заявіў раней у кастрычніку міністр абароны Тайваня Чыу Гочэнг. Паводле яго слоў, Кітай будзе ў стане арганізаваць «поўнамаштабнае» ўварванне да 2025 года.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: