Прэзідэнтам Грэцыі упершыню выбралі жанчыну
У падтрымку Кацярыны Сакеларопулу прагаласавалі пераважная большасць парламентарыяў ад усіх партый. 63-гадовая юрыст зменіць на пасадзе кіраўніка дзяржавы Пракопіса Паўлопуласа, чый тэрмін паўнамоцтваў заканчваецца ў сакавіку.
Ужо ў першым туры галасавання ў сераду, 22 студзеня, пераважная большасць дэпутатаў ад усіх партый (261 з 300) выказаліся ў падтрымку Кацярыны Сакеларопулу, паведаміў старшыня парламента Грэцыі Костас Тасулас.
На пасадзе кіраўніка дзяржавы 63-гадовая эксперт у галіне права зменіць кансерватара Пракопіса Паўлопуласа, пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў якога заканчваецца ў сакавіку.
Сімвалічнае значэнне
Кіраўнік дзяржавы ў Грэцыі выконвае выключна цырыманіяльныя абавязкі, але абранне жанчыны на пасаду прэзідэнта ў краіне, дзе жанчын усё яшчэ падвяргаюць моцнай дыскрымінацыі, мае вялікае сімвалічнае значэнне.
У кастрычніку 2018 года Сакеларопулу ўжо стала першай жанчынай у гісторыі Грэцыі, якая ўзначаліла Дзяржаўную раду — Канстытуцыйны і адначасова Вышэйшы адміністрацыйны суд краіны.
Паводле dw.com