Пры стральбе ў Капенгагене загінуў чалавек, трое параненыя

У Капенгагене на мерапрыемстве, прысвечаным пытанням свабоды слова і рэлігіі, была адкрытая страляніна.



conpenhagen_shooting.jpg

Паліцыя каля кавярні Krudttønden у Капенгагене пасля стрэлаў зробленых падчас сустрэчы, арганізаванай шведскім карыкатурыстам Ларсам Вілксам. Фота: Scanpix Denmark / Reuters

На сустрэчы прысутнічаў амбасадар Францыі Франсуа Зімерэ і шведскі карыкатурыст Ларс Вілкс. У выніку нападу адзін чалавек загінуў. Гэта мужчына сарака гадоў на выгляд. Яго асобу ўстанавіць не ўдалося да гэтага часу. Таксама параненыя тры паліцэйскіх. Тыя, хто нападаў, схаваліся на аўтамабілі.

На думку праваахоўных органаў, напад можна расцэньваць як спробу замаху на мастака. Улады Даніі лічаць тое, што адбылося, тэрактам.