Прыхільнікі былога прэзідэнта Бразіліі ўварваліся ў Кангрэс, прэзідэнцкі палац і Вярхоўны суд. ФОТА
Гэты штурм параўноўваюць з нападам прыхільнікаў Трампа на Капітолій.

Eraldo Peres / AP / Scanpix / LETA
Прыхільнікі былога прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару, які прайграў выбары восенню 2022 года, уварваліся ў Нацыянальны кангрэс Бразіліі, прэзідэнцкі палац і Вярхоўны суд краіны.
Як паведамляе CNN, яны ўступілі ў сутыкненні з паліцыяй і паспрабавалі заблакіраваць уваходы ў гэтыя будынкі. Тыдзень таму ў Бразіліі прайшла інаўгурацыя новага прэзідэнта — ім трэці раз стаў сацыяліст Луіс Інасіу Лула да Сілва.

Ueslei Marcelino / Reuters / Scanpix / LETA
Падзеі ў Бразіліі параўноўваюць са штурмам Капітолія ў студзені 2021 года, распачатым прыхільнікамі Дональда Трампа, які прайграў выбары ў ЗША ў канцы 2020 года.




Прыхільнікі Балсанару ў адным з кабінетаў прэзідэнцкага палаца

Разгромленае памяшканне ў будынку Вярхоўнага суда Бразіліі


Эвакуацыя пацярпелага ў сутыкненнях у Бразіліа

