Пуцін сустрэўся з Асадам у Маскве
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін увечары ў аўторак, 20 кастрычніка, сустрэўся ў Маскве са сваім сірыйскім калегам Башарам Асадам. Як паведамляе карэспандэнт «Ленты.ру», пра гэта раніцай у сераду, 21 кастрычніка, распавёў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
![bashar_asad_i_uladzimir_pucin_2006_hod.jpg bashar_asad_i_uladzimir_pucin_2006_hod.jpg](/img/v1/news/full/bashar_asad_i_uladzimir_pucin_2006_hod.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Башар Асад і Уладзімір Пуцін, 2006 год. Фота: Сяргей Карпухін / Reuters
Бакі абмеркавалі барацьбу з тэрарыстычнымі групоўкамі, планы падтрымкі сірыйскіх узброеных сіл, дэталі расійскай аперацыі ў гэтай краіне, аспекты двухбаковых адносінаў, паведаміў прадстаўнік Крамля.
Адказваючы на пытанне журналістаў, ці абмяркоўвалі кіраўнікі дзяржаў будучыню Асада, Пяскоў ад каментароў устрымаўся.