Пуцін узначаліў рэйтынг уплывовых людзей па версіі Time
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін апярэдзіў усіх сусветных лідэраў у рэйтынгу самых уплывовых людзей, на думку чытачоў амерыканскага часопіса Time.

Галасаванне завяршылася ў пятніцу ўвечары, афіцыйныя вынікі будуць абвешчаныя 13 красавіка. У сваю чаргу, спіс, па версіі рэдакцыі, будзе абвешчаны 16 красавіка.
Расійскі кіраўнік дзяржавы ўзначаліў рэйтынг, набраўшы 6,9 % галасоў.
Столькі ж галасоў набрала і паўднёвакарэйская спявачка Лі Чэ Рын з групы 2NE1. На трэцім радку яшчэ адна спявачка Лэдзі Гага з 2,6 % галасоў.
Далай-лама заняў 7-е месца і набраў толькі 1,7 % галасоў, прэзідэнт ЗША Барак Абама знаходзіцца на 11-м месцы з 1,4 %. Канцлер ФРГ Ангела Меркель атрымала 0,9 % галасоў і займае толькі 25-е месца рэйтынгу, саступіўшы пры гэтым прэзідэнту Сірыі Башару Асаду і старшыні КНР Сі Цзіньпін.
Уладзімір Пуцін у лістападзе 2014 года другі год запар узначаліў рэйтынг самых уплывовых людзей у свеце па версіі амерыканскага часопіса Forbes.