Расце колькасць заражаных наравіруснай інфекцыяй на Алімпіядзе

Агульная колькасць тых, хто заразіўся наравірусам на Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім Пхенчхане дасягнула 139. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

zimnie_olimpijskie_ihry_logo_1.jpg


Адзначаецца, што ў пятніцу было зафіксавана 11 новых выпадкаў заражэння вірусам. Акрамя таго, паведамляецца, што на дадзены момант няма інфармацыі пра выпадкі заражэння інфекцыяй спартсменаў, піша tut.by
Раней паведамлялася, што больш за 1200 супрацоўнікаў арганізацыі, якая займаецца аховай правапарадку на Алімпіядзе, былі адхіленыя ад сваёй працы. Яны знаходзяцца на каранціне. Іх замянілі 900 салдат, якія будуць займацца аховай правапарадку, пакуль увесь ахоўны персанал не зможа вярнуцца да сваёй працы.
Наравірус — самая частая прычына дыярэі і рвоты ў людзей у асенне-зімовы перыяд. Часам ён можа выклікаць нават эпідэміі.