Расія дапускае ўвядзенне «абмежаванага кантынгенту войскаў» у Крым

Савет Федэрацыі дапускае магчымасць уводу абмежаванага кантынгенту расійскіх войскаў у Крым для забеспячэння бяспекі Чарнаморскага флоту Расіі і расіянаў, якія там знаходзяцца, заявіла спікер верхняй палаты расійскага парламента Валянціна Мацвіенка. 



akupanty.jpg

"Магчыма, у гэтай сітуацыі, ідучы на ​​просьбу ўрада Крыма, нават ўвесці наш абмежаваны кантынгент для таго, каб забяспечыць бяспеку Чарнаморскага флоту і грамадзян Расіі, якія пражываюць на тэрыторыі Крыму. Рашэнне, вядома ж, за прэзідэнтам нашай краіны, за вярхоўным галоўнакамандуючым. Але сёння, улічваючы сітуацыю, нават такі варыянт нельга выключаць. Мы павінны абараніць людзей", - цытуюць Мацвіенка інфармацыйныя агенцтвы. У суботу раніцай міністэрства абароны Украіны заявіла, што Расія ўжо дадаткова перакінула ў Крым каля 6000 вайскоўцаў.

Паводле расійскіх СМІ