МЗС РФ абвінавачвае Кіеў у «вераломнай правакацыі»
Расbйскі МЗС паведаміў, што ў ноч на 1 сакавіка невядомыя ўзброеныя людзі, дасланыя Кіевам, паспрабавалі захапіць будынак МУС рэспублікі Крым, аднак ім перашкодзілі атрады самаабароны.
Прыводзім тэкст заявы:
«У Расіі вельмі занепакоеныя апошнім развіццём падзей у Крыме.
У ноч на 1 сакавіка невядомымі ўзброенымі людзьмі, накіраванымі з Кіева, была зроблена спроба захопу будынку Міністэрства ўнутраных спраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым. У выніку вераломнай
правакацыі маюцца пацярпелыя. Дзякуючы рашучым дзеянням атрадаў самаабароны спробу захопу будынка МУС атрымалася прадухіліць. Апошняе пацвярджае імкненне вядомых палітычных колаў у Кіеве
дэстабілізаваць сітуацыю на паўвостраве.
Заклікаем тых, хто дае такія загады з Кіева, да стрыманасці. Лічым вельмі безадказным далейшае нагнятанне і без таго напружанай абстаноўкі ў Крыме».
mid.ru