Расія не супраць пакідаць бомбы і на Ірак

Калі ўлады Ірака звернуцца да Расіі з просьбай аб правядзенні аперацыі супраць «Ісламскай дзяржавы» на тэрыторыі Ірака, гэты зварот будзе разгледжаны, заявіў дырэктар дэпартамента па пытаннях новых выклікаў і пагроз МЗС РФ Ілля Рагачоў.



vybuh.jpg

«Або ў нас будзе адпаведны зварот ад урада Ірака, або рэзалюцыя Савета Бяспекі, прыняцце якой у вырашальнай меры залежыць ад волевыяўлення ўрада Ірака. Пры наяўнасці такіх дастатковых падстаў будуць ацэньвацца і палітычная, і ваенная мэтазгоднасць», — сказаў дыпламат, якога цытуе РІА «Новости».