Расія пачакае з фінансавай дапамогай Украіне
Расія прыме рашэнне аб выдзяленні чарговага траншу фінансавай дапамогі Ўкраіне толькі пасля таго, як у Кіеве будзе сфармаваны новы ўрад. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў, паведамляе ІТАР — ТАСС.
Мы насамрэч абмяркоўвалі пытанне аб набыцці 2 мільярдаў еўрабондаў Украіны на мінулым тыдні, але паколькі палітычная сітуацыя рэзка змянілася, мы павінны разумець, з якім урадам нам супрацоўнічаць. Таму мы маем намер пачакаць фармавання новага ўрада, разумення палітыкі ўрада», — сказаў ён.
Сілуанаў нагадаў, што Украіну чакае няпросты год, бо «трэба пагашаць вялікія даўгі, у тым ліку, перад МВФ».
У снежні мінулага года прэзідэнт Расіі Уладзімер Пуцін паабяцаў зрынутаму цяпер Вярхоўнай Радай прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу набыць дзяржаўныя
даўгавыя абавязацельствы Украіны на 15 мільярдаў долараў. Першы трохмільярдны транш быў пералічаны напярэдадні Новага года, а астатнія часова замарожаныя ў сувязі
з палітычнай нестабільнасцю ва Украіне.