Расія. Супрацоўнікам ФСБ пашырылі паўнамоцтвы ўжываць зброю

Дзярждума Расіі прыняла папраўкі, якія дазваляюць супрацоўнікам ФСБ прымяняць зброю пры скапленні людзей «у мэтах прадухілення тэракту, вызвалення закладнікаў і супрацьстаяння групавому ўзброенаму нападу».



ee608367_8b76_4ae3_8146_8b83604a8cf5_w640_r1_s_cx0_cy10_cw0.jpg

Згодна з прынятымі папраўкамі, ФСБ таксама зможа здымаць адбіткі пальцаў у кожнага, хто перасякае межы Расіі, калі супрацоўнікі ведамства выявяць ў яго «прыкметы, якія паказваюць на магчымую схільнасць грамадзяніна да тэрарыстычнай дзейнасці». Пры гэтым у папраўках да законапраекту аб ФСБ не пазначана, якімі могуць быць гэтыя прыкметы. 

Акрамя гэтага, вайскоўцам органаў Федэральнай службы бяспекі дазваляецца ўжываць спецсродкі «для спынення масавых беспарадкаў і блакавання руху груп асобаў, што здзяйсняюць супрацьпраўныя дзеянні». 

Супрацоўнікі ФСБ таксама змогуць прымяняць сілу пры затрыманьні людзей, калі яны палічаць, што ім аказваецца супраціў.

 

Дэпутат Дзярждумы РФ ад фракцыі «Справядлівая Расія» Дзмітрый Гудкоў, які галасаваў супраць прыняцця гэтых паправак, заявіў, што яны «накіраваныя супраць грамадзян наагул і апазіцыі ў прыватнасці». Паводле яго слоў, цяпер ніхто «не абаронены ён свавольства органаў — роўна так, як гэта ўжо здарылася са зняволенымі».

www.svaboda.org