Расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў прыйшоў у прытомнасць

Пісьменнік Дзмітрый Быкаў прыйшоў у прытомнасць, перадае Белсат. Пра гэта лекары паведамілі выдаўцу «Новай газеты» Дзмітрыю Муратаву. Муратаў таксама адзначыў, што Быкаў «рэагуе на зварот лекараў і блізкіх».
sobaka.ru

sobaka.ru

А праз некаторы час Дзмітрый Быкаў пачаў размаўляць.

«Каля двух гадзін Дзмітрый Быкаў быў пераведзены на самастойнае дыханне геніяльнымі лекарамі НДІ ім. Бурдэнкі. І пачаў размаўляць», – распавёў РБК Дзмітрый Муратаў.

Раней 21 красавіка стала вядома, што Быкаў прыйшоў у прытомнасць, а лекары, у сваю чаргу, распавялі пра «заўважныя паляпшэнні» яго стану.

Быкава шпіталізавалі 17 красавіка ва Ўфе, куды ён прыехаў для выступу з лекцыяй. У той жа дзень 51-гадовага пісьменніка ўвялі ў штучную кому. Пазней яго перавезлі ў адзін са шпіталяў Масквы.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: