Расійскія навукоўцы засталіся без падпіскі на сусветныя часопісы

Рашэнне вядомага міжнароднага выдавецтва Springer заблакаваць доступ да электронных навуковых часопісаў для расійскіх ВНУ і навуковых інстытутаў можа пакінуць навукоўцаў з Расіі ў ізаляцыі ад сусветнай навукі. У партфелі выдавецтва Springer больш за дзве тысячы англамоўных навуковых часопісаў.  



150512180832_springer_logo_624x351_epa.jpg

У "Нацыянальным электронна-інфармацыйным кансорцыуме" (НЭИКОН), праз які паслугі кампаніі Springer аплачвае Расійскі фонд фундаментальных даследаванняў (РФФИ), пацвердзілі bbcrussian.com наяўнасць запазычанасці ў памеры каля 890.000 еўра (каля 50 млн. рублёў).

Па словах выканаўчага дырэктара некамерцыйнага партнёрства "Нацыянальнага электронна-інфармацыйнага кансорцыуму" Аляксандра Кузняцова, асноўная праблема заключаецца ў істотным павелічэнні кошту падпіскі у рублёвым эквіваленце з-за рэзкага падзення курсу расійскай валюты. Кошт гадавой цэнтралізаванай падпіскі на Расію складае 3,2 млн. еўра.

У жніўні 2014 года Расійскі фонд фундаментальных даследаванняў вылучыў сродкі на чарговую гадавую падпіску на Springer з бюджэту, але працэдура атрымання гэтых сродкаў кампаніяй-аператарам — "Нацыянальным электронна-інфармацыйным кансорцыумам" — завяршылася толькі да канца года, паколькі гэтыя грошы ідуць праз 362 розныя арганізацыі (НДІ і ВНУ), для якіх і афармляецца гэтая падпіска.

урс еўра [да таго моманту] быў ужо вельмі высокі, — кажа Кузняцоў. — Мы залежым ад ваганняў курсаў, але менавіта гэтая хваля выкліканая агрэсіўнай пазіцыяй выдавецтва Springer. Такіх выдавецтваў шмат, але хтосьці ўваходзіць у становішча, а хтосьці — не. Яны нават не пайшлі на зніжкі ў сувязі з цяжкім становішчам [у Расіі]. Да гэтага мы таксама аплачвалі падпіску ў еўра, але не было перападаў, і сумы прыкладна супадалі, а цяпер страта — каля 25%".

Аднак, як паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Springer у Расіі і краінах СНД Маціяс Айхер, апошнія чатыры месяцы падпіска для расійскіх навукоўцаў не аплочвалася і фактычна была бясплатнай, нягледзячы на ​​наяўнасць доўгу за 2014 год. 

Паводле www.bbc.co.uk