Расію асудзілі ў Гаазе за... «Арктычны світанак»

Расія павінна выплаціць Нідэрландам амаль 6,5 мільёнаў даляраў за затрыманне ў 2013 годзе судна Arctic Sunrise, якое належыць міжнароднай экалагічнай арганізацыі «Грынпіс».

8637e31b_98a5_42bc_b02f_cfd7baf6f155_cx0_cy2_cw0_w1023_r1_s.jpg


У верасні 2013 года судна Arctic Sunrise (Арктычны світанак) пад галандзкім сцягам падыйшло да нафтавай платформы «Приразломная», якая належыць кампаніі «Газпром». Некалькі актывістаў паспрабавалі прабрацца на буравую ўстаноўку і правесці акцыю супраць здабычы нафты ў Арктыцы. Судна затрымалі супрацоўнікі памежнай службы Расіі і даставілі яго ў Мурманск. Усе 30 чалавек каманды былі арыштаваныя. У снежня 2013 году эколагаў амніставалі.
У жніўні 2015 года міжнародны суд пастанавіў, што расійскія ўлады парушылі міжнароднае права, захапіўшы судна і яго каманду ў міжнародных водах. Нідэрланды запатрабавалі кампенсацыю за нанесеную шкоду. Расія не прымала ўдзел у разглядзе справы.
«Радыё Свабода»