Разлад паміж Еўропай і ЗША, расійскія хакеры на футболе: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў
Новая хваля еўрафобіі, сумніўная рэпутацыя Расіі на Чэмпіянаце свету па футболе — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

Галоўнай тэмай для карыкатурыстаў на мінулым тыдні стала гістарычная сустрэча лідараў ЗША і КНДР у Сінгапуры. Балгарскі мастак Крыста Комарніцкі (Christo Komarnitski) звярнуў увагу на кантраст паміж тым як Трамп брутальна паводзіў сябе з сябрамі Вялікай сямёркі і як цацкаўся з паўночнакарэйскім дыктатарам.

На мінулым тыдні працягваўся беспрэцэдэнтны крызіс у адносінах паміж ЕС і ЗША, выкліканы гандлёвымі і тарыфнымі войнамі. На думку выдання De Groene Amsterdammer (Нідэрланды), лепш за ўсё адлюстраваць актуальную сітуацыю ў праекцыі на сямейны побыт.

Праўда, і без Трампа ў еўрапецаў шмат праблемаў. Эксперты баяцца што нядаўні прыход да ўлады ў Італіі правапапулістаў стане пралогам да новай хвалі еўрафобскага цунамі, што пахавае праект еўраінтэграцыі. Нямецкая газета Süddeutsche Zeitung з дапамогай графикі арыгінальна выявіла пагрозу росту правага экстрэмізма для ЕС.

Між тым, падобна, што ўсе апісаныя палітычныя ператрубацыі простых людзей асоба не цікавяць. Свет жыве мундыялем у Расіі. Сумнеўная рэпутацыя Расіі, на думку швейцарскага мастака Патрыка Чапаттэ (Patrick Chappatte), абяцае нямала сюрпрызаў. На яго малюнку фанаты Уругвая канстатуюць, што рускія хакеры “ўзламалі” футбольнае табло.