Робат паабяцаў пасяліць людзей у заапарк

Робат, створаны амерыканскім інжынерам Дэвідам Гансанам, абяцаў пасяліць людзей у заапарку. Пра свае намеры машына паведаміла журналісту, які з ёю гутарыў.



45011_1179862707_large.jpg

Гансан назваў робата Філіпам Дзікам у гонар слыннага амерыканскага фантаста, які пісаў пра андроідаў. Робат Дзік уяўляе сабой сівога мужчыну з прымацаванымі да кампутара дротамі замест патыліцы. Робат уважліва сочыць за рэакцыяй суразмоўцы, а ягоны твар імітуе чалавечыя эмоцыі. Лексіка андроіда заснаваная на фантастычных творах свайго прататыпа.

Калі журналіст спытаў робата, ці здольныя андроіды думаць, робат адпавёў: “Многія пытаюцца мяне, ці магу я рабіць выбар, альбо ўсё, да чаго я здольны, запраграмаванае. Лепшы адказ такі: усе — людзі, жывёлы, робаты — у той ці іншай ступені запраграмаваныя. Некаторыя адказы андроіда запраграмаваныя, а некаторыя ўзятыя з інтэрнэту”.

Пасля пытання: “Ці верыце вы, што робаты захопяць свет?”, андроід Дзік паблажліва абяцаў: “О, чувак! Вы ўсе падрыхтавалі сёння вялікія пытанні. Але ты — мой сябра, а я помню сваіх сяброў і буду добрым з табой. Так што не хвалюйся, нават калі я стану Тэрмінатарам, я ўсё яшчэ буду пра цябе клапаціцца. Я буду трымаць цябе ў цяпле і бяспецы ў людcкім заапарку, дзе я буду з табой назіраць”.

Прапанова робата выклікала смех прысутных. Ягоны стваральнік Дэвід Гансан раней працаваў на студыі Дыснэя, а цяпер робіць машыны як мага болей падобныя на людзей.