Саудаўская Аравія ўзначаліла G20. «Рэпарцёры без межаў»: Гэта цынічны піяр

Эр-Рыяд па ратацыі ўзначаліў «вялікую дваццатку». Гэты факт раскрытыкавалі «Рэпарцёры без межаў».

000026_1569565776_363638_big.jpg

Саудаўская Аравія мае намер змагацца за жанчын, абарону клімата і тэхнічны прагрэс на пасадзе старшыні G20. Пра гэта сказана ў афіцыйнай заяве Эр-Рыяда, апублікаванай у нядзелю, 1 снежня.
«Старшынства краіны павінна стварыць умовы, у якіх усе людзі — перш за ўсё жанчыны і моладзь — змогуць жыць, працаваць і дасягнуць поспеху», — адзначаецца ў паведамленні. Эр-Рыяд таксама мае намер прасоўваць меры па абароне клімата, каб гарантаваць доступ людзей да вады і харчавання, адстойваць інавацыі і тэхнічны прагрэс. Краіна ўступіла ўзначаліла «Групу дваццаці» 1 снежня.

Абмежаванні правоў жанчын у Саудаўскай Аравіі


Саудаўская Аравія з'яўляецца краінай, дзе правы жанчын абмежаваныя найбольш моцна ва ўсім свеце. Так, жанчынам прадпісаны строгія правілы ў вопратцы, ім па-ранейшаму патрабуецца згода мужа ў многіх сферах жыцця, а абаронцы правоў жанчын нярэдка аказваюцца ў турме.
Заяву Эр-Рыяда і старшынства краіны ў G20 таксама падвергнулі рэзкай крытыцы «Рэпарцёры без межаў». Там нагадалі пра забойства журналіста Джамаля Хашоггі ў генконсульстве Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле і нядаўніх масавых арыштах супрацоўнікаў СМІ. На думку арганізацыі, заява краіны і старшынства ў G20 з'яўляюцца «цынічным піярам».
«Рэпарцёры без межаў» — ўплывовая міжнародная няўрадавая арганізацыя. Місія арганізацыі — абарона свабоды прэсы, журналістаў ва ўсім свеце. Арганізацыя змагаецца супраць цэнзуры і за вызваленне журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні з-за сваёй прафесійнай дзейнасці. Арганізацыя была заснавана ў 1985 годзе ў Монпелье, яе цэнтральны офіс месціцца ў Парыжы.
Паводле dw.com