Саудаўская Аравія. Мусульманам забаранілі лятаць на Марс
Алі Аль Хакмі, сябра вялікага савету ўлемаў (найвышэйшы духоўны орган у Саудаўскай Аравіі), папулярна растлумачыў вернікам сутнасць праекту Mars one.
Як, вядома, паводле праекту, арганізатарам якога выступае няўрадавая ініцыятыва «Рlanetary мedia Group», у 2012 годзе на чырвоную планету плануецца даставіць групу валанцёраў, якія створаць там першую калонію. Прычым кандыдатам на ўдзел у экспедыцыі мог быць любы чалавек. На 31 жніўня 2013 года (тэрмін заканчэння паддачы заяў) на планеце знайшлося каля 20 тысяч жадаючых адправіцца ў космас.
Аднак, на думку Алі Аль Хакмі, праект закончыцца нічым, паколькі супярэчыць ісламскай дактрыне, а менавіта запаведзі пра тое, што чалавек не з’яўляецца гаспадаром свайго жыцця. «Тыя, хто адпраўляецца на Марс, свядома рызыкуюць жыццём, а значыць парушаюць догму», — лічыць знаўца веры.
Застаецца пачакаць рэакцыі 477 грамадзян Саудаўскай Аравіі, якія запісаліся ў спіс кандыдатаў у астранаўты. У спісе яшчэ і каля 8 тысяч грамадзян Індыі, дзе таксама вельмі моцная мусульманская камуна.
Паводле італьянскай прэсы