Сярэдняя зарплата ў Польшчы — 934 еўра

У другім квартале бягучага года сэрэдні заробак у Польшчы склаў 4019 злотых (926 еўра).

www.mainstream.com.ua

www.mainstream.com.ua


Сярэдняя зарплата ў трэцім квартале 2016 года ў Польшчы склала 4055 злотых (934 еўра). Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны (Główny Urząd Statystyczny).
Згаданая лічба — гэта гэтак званая "брудная" сума, да выліку падатку ды ўзносаў на сацыяльнае і медычнае страхаванне, якія ў Польшчы складаюць каля 30% ад заплаты. Такім чынам, каб атрымаць суму, якую грамадзянін атрымлівае "на рукі", неабходна ад пададзенай лічбы адняць 30%.
У другім квартале бягучага года гэтая лічба складала 4019 злотых (926 еўра).
www.radyjo.net