Сёння раніцай застрэлены мэр Крамянчуга

Ад атрыманых раненняў мэр загінуў на месцы.



alieh_babaeu.jpg

Сёння раніцай каля 10.00 застрэлены мэр Крамянчуга Палтаўскай вобласці Алег Бабаеў. Як перадае карэспандэнт УНІАН, які знаходзіцца на месцы здарэння, па папярэдніх дадзеных Бабаеў выехаў з дома на машыне і пад'ехаў да смеццевага кантэйнера на вул. Сумская 46, каб выкінуць смецце. У гэты момант жыхары дамоў пачулі некалькі хлапкоў, якія аказаліся стрэламі ў мэра з агнястрэльнай зброі. 
Ад атрыманых раненняў Бабаеў загінуў на месцы. 
УНІАН