СМІ сталі вядомыя падрабязнасці пакушэння на Макрона

Група ўльтраправых, якая рыхтавала напад на Макрона, планавала скарыстаць керамічны нож, незаўважны для металашукальнікаў, паведамляе TUT.BY.

makron.jpg


Перад атакай нападнік мусіў прайсці праз кола аховы і змяшацца з натоўпам.
Напад на прэзідэнта Францыі мусіў адбыцца падчас урачыстасцяў, прысвечаных 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны. Арганізатарам атакі выступіў былы прадпрымальнік 62-гадовы Жан-Пьер Б., які меў трох падзельнікаў. Яны вялі перапіску ў зашыфраваных месенджэрах.
У панядзелак, 5 лістапада, яны сустрэліся ў доме нездалёк ад гораду Шарлевіль-Мез'ер. Да гэтага моманту паліыя ўжо ўсталявала назіранне за Жан-Пьерам Б.. На наступны момант усе чацвёра былі затрыманыя. У машыне арганізатара быў знойдзены керамічны нож.
Чацвера з затрыманых ужо далі прызнальныя паказанні. Двое адпушчаныя.