Сотні людзей зніклі ў Лаосе, калі абрынулася дамба
Сотні людзей зніклі бяз вестак у Лаосе, калі ў аўторак абвалілася дамба ў правінцыі Атапы на поўдні краіны. Пра гэты паведамляе Радыё Свабода.
Паводле агенцтва France-Presse, ёсць загінулыя, але ўлады Лаосу не называюць колькасці ахвяр. Прычына разбурэння дамбы пакуль невядомая.
Праз аварыю на гідраэлектрастанцыі вада цалкам затапіла некалькі вёсак. Больш за шэсць тысяч чалавек засталіся без прытулку. Некаторым жыхарам удалося выбрацца на дахі сваіх дамоў, выратавальныя службы праводзяць іх эвакуацыю. У раён бедства накіраваўся прэм’ер-міністар Лаосу.
Абаронцы навакольнага асяроддзя на працягу многіх гадоў выказвалі занепакоенасьць станам гідраэлектрастанцый Лаоса. Эколагі лічаць, што дамбы ў гэтай краіне небяспечныя, а таксама дрэнна ўплываюць на флору і фаўну мясцовых рэк.