Іспанія. Дзень баскскай салідарнасці

44 тысячы чалавек выйшлі на вуліцы баскскага гораду Більбао 3 студзеня пад дзіўным, на першы погляд, лозунгам: “Дахаты!. Дэманстранты патрабавалі пераводу з іншых турмаў у турмы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Краіны баскаў, 762 вязня, якія былі асуджаныя ў Францыі і Іспаніі за ўдзел у баскскім незалежніцкім руху. Пры гэтым людзі выйшлі на марш пасля таго, як акцыя была афіцыйна забароненая цэнтральнымі ўладамі, паколькі сярод тых 762 асобаў шмат былых баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі ЭТА.

44 тысячы чалавек выйшлі на вуліцы баскскага гораду Більбао 3 студзеня пад дзіўным, на першы погляд, лозунгам: “Дахаты!. Дэманстранты патрабавалі пераводу з іншых турмаў у турмы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Краіны баскаў, 762 вязня, якія былі асуджаныя ў Францыі і Іспаніі за ўдзел у баскскім незалежніцкім руху. Пры гэтым людзі выйшлі на марш пасля таго, як акцыя была афіцыйна забароненая цэнтральнымі ўладамі, паколькі сярод тых 762 асобаў шмат былых баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі ЭТА. Нягледзячы на гэта, да ўдзелу ў пратэстах заклікалі ўсе вядучыя партыі і прафсаюзы краю. У такой сітуацыі Мадрыд за некалькі гадзінаў да пачатку маршу быў вымушаны даць згоду на правядзенне “Дахаты!. Праўда, гэта не значыць, што Іспанія адмаўляецца ад тактыкі ціску на баскаў. Літаральна пасля згаданай акцыі пракуратура заявіла, што будзе патрабаваць дадатковых 10 гадоў турмы для Гомеса, былога актывіста ЭТА Патры. У красавіку 2010 года ён павінен выйсці на волю пасля дзесяці гадоў знаходжання за кратамі.


Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)